Сатырычнае шоу пра тое, што адбываецца ў СНД, – у прыватнасці, Расеі ды Беларусі. «Вечаровы шпіль» – гэта навіны, падобныя да жартаў, і жарты, падобныя да навінаў!» – кажа вядоўца Алесь Карніенка і ўдакладняе: «Праграма падрыхтаваная на заданне ЦРУ – Цэнтральнага развясельвальнага ўпраўлення».