«План: Б» – аналітычнае ток-шоу «Белсату», актыўны ўдзел у якім бяруць звычайныя людзі з глядацкіх месцаў. Вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы вымушаныя адказваць на нязручныя пытанні, якія транслююцца знутры Беларусі. Эксперты кардынальна розных поглядаў сутыкаюцца ў студыі, каб шчыра і адкрыта абмеркаваць праблемы нацыянальнай значнасці.