Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея не плануе захопу Харкава


Уладзіміра Пуцін усклаў на Украіну віну за тое, што Расея ўчыніла наступ у Харкаўскай вобласці. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Кітай.

Уладзімір Пуцін.
Крыніца: kremlin.ru

Паводле Уладзіміра Пуціна, расейская аперацыя на Харкаўшчыне ёсць нібыта адказам на абстрэлы тэрыторыі РФ.

«Што датычыць таго, што адбываецца на харкаўскім кірунку. Гэта таксама іх віна [уладаў Украіны], бо яны абстрэльвалі і працягваюць, на жаль, абстрэльваць жылыя кварталы прымежных тэрыторыяў, уключаючы Белгарад. Ну, там жа цывільныя людзі гінуць. Усё ж відавочна. Страляюць проста па цэнтры гораду, па жылых кварталах.

І я казаў публічна, што, калі гэта будзе працягвацца, мы вымушаныя будзем стварыць зону бяспекі, санітарную зону», – цытуе Пуціна ТАСС.

Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што Расея не плануе захопу Харкава:

«Што да Харкава, то такіх планаў на сёння няма».

Нагадаем, што 10 траўня расейскае войска перайшло ў наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. Цягам некалькіх дзён расейцы здолелі захапіць шэраг прымежных паселішчаў і прарваліся ў паўночную частку Ваўчанску, дзе распачаліся цяжкія баі.

Аднак потым тэмпы прасоўвання агрэсара замарудзіліся. 17 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскай арміі ўдалося стабілізаваць сітуацыю на поўначы Харкаўскай вобласці. Паводле яго, максімальная глыбіня, на якую здолела прасунуцца расейская армія, складае 10 кіламетраў.

Аналітыка
Наступленне Расеі на Харкаўшчыне: што гэта значыць і чаго чакаць далей?
2024.05.15 19:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў