Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа жыхара Берасця, якога затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Мяркуючы з роліку, сілавікі пры затрыманні дзейнічалі жорстка: уварваліся ў хату ў поўным штурмавым экіпаванні, паклалі мужчыну тварам у падлогу, наступілі на галаву нагой і скруцілі рукі за спінаю.
На відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што ён шматдзетны бацька.
«Быў 10 жніўня 2020 года на на праспекце Машэрава. Выкрыквалі нецэнзурную лаянку ў бок праваахоўных органаў», – гаворыць ён.
«Медиазона» знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Юрый Бутурлакін.
Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы берасцеец і дзе ён цяпер – невядома.
Глеб Нержын belsat.eu