У Берасці сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за пратэсты 2020 года


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа жыхара Берасця, якога затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Мяркуючы з роліку, сілавікі пры затрыманні дзейнічалі жорстка: уварваліся ў хату ў поўным штурмавым экіпаванні, паклалі мужчыну тварам у падлогу, наступілі на галаву нагой і скруцілі рукі за спінаю.

На відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што ён шматдзетны бацька.

«Быў 10 жніўня 2020 года на на праспекце Машэрава. Выкрыквалі нецэнзурную лаянку ў бок праваахоўных органаў», – гаворыць ён.

«Медиазона» знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Юрый Бутурлакін.

Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы берасцеец і дзе ён цяпер – невядома.

Агляд
Галоўнае – максімальна запалохаць: як працуе карна-рэпрэсіўная машына ў Беларусі
2024.02.01 14:26

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў