Суддзя Шмыт, які збег у Беларусь, абвешчаны ў нацыянальны вышук у Польшчы


Акруговы суд Варшавы задаволіў хадайніцтва пракуратуры і пагадзіўся часова арыштаваць былога суддзю Томаша Шмыта, які збег у Беларусь. Пакуль узгоднены арышт на тры месяцы, паведамляе PAP.

Уцеклы польскі суддзя Томаш Шмыт у Горадні, Беларусь. 12 траўня 2024 года.
Фота: Tomasz Szmydt / Telegram

«Цяпер Шмыт будзе абвешчаны ў нацыянальны вышук, і, як толькі пракуратура атрымае дакументы, будзе неадкладна складзенае абвінаваўчае заключэнне, а затым будзе сфармуляванае хадайніцтва наконт выдачы еўрапейскага ордару на арышт і накіраванае ў акруговы суд Варшавы», – растлумачыў пракурор Артур Казноўскі.

6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт, які фармальна быў у адпачынку з 22 красавіка да 10 траўня, з’явіўся на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Шмыт звярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай абароны, паколькі, маўляў, зазнаў «пераслед і пагрозы за самастойную палітычную пазіцыю». На прэс-канферэнцыі ён заявіў, што звальняецца з пасады суддзі.

Агляд
Гарэлка, тролінг, шопінг, адпачынак. Чым уцеклы польскі суддзя Шмыт займаецца ў Беларусі
2024.05.15 17:08

Пасля інцыдэнту Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла пра пачатак расследавання ў сувязі з інфармацыяй, што суддзя папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Неўзабаве пасля гэтага стала вядома, што распачатае расследаванне ў гэтай справе. Яно заснаванае на палажэнні Крымінальнага кодэксу, у якім гаворыцца пра ўдзел у дзейнасці замежнай выведнай службы і перадачы гэтай службе інфармацыі, што можа нанесці шкоду Рэспубліцы Польшча. Справу таксама расследуюць спецыяльныя службы.

Тыдзень таму Дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністратыўным судзе скасаваў імунітэт Шміта, дазволіў затрымаць яго і змясціць пад часовы арышт, а таксама адхіліў ад выканання абавязкаў.

У Шмыта сапраўды маглі быць праблемы ў Польшчы. Гэта было звязанае з тым, што ён быў уцягнуты ў скандал «хэйтарскай афёрай», што палягала на публікацыі кампрамату на суддзяў, не згодных з судовай рэформай у Польшчы.

Hавiны
«BYPOL» распавёў, з якой мэтай быў завербаваны польскі суддзя Шмыт. І чаму ўцёк у Беларусь
2024.05.15 18:26

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў