Аб'ём грашовых пераводаў з Беларусі скараціўся на траціну ў першым квартале


Абʼём грашовых пераводаў з Беларусі знізіўся ў першым квартале 2024 года на 32 % у параўнанні з чацвёртым кварталам 2023 года. Гэта звязана з санкцыямі. Такія высновы робіць праект «Вашы грошы», спасылаючыся на звесткі Нацыянальнага банку Беларусі. Пераводы ў краіну скараціліся прыкладна на 1 %.

Беларусбанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

У студзені – сакавіку абʼём пераводаў, адпраўленых з Беларусі праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў, склаў $ 12 млн супраць $ 17,7 млн у папярэднім квартале. У Беларусь было адпраўлена $ 35,3 млн (у чацвёртым квартале 2023 года было $ 35,8 млн).

«На зніжэнні пераводаў адбіліся як санкцыйныя абмежаванні, з якімі сутыкаецца большасць беларускіх банкаў, так і сыход з краіны большасці буйных сістэмаў пераводаў. У цяперашні момант у Беларусі працуюць усяго тры сістэмы міжнародных грашовых пераводаў: “Юністрым” (Расея), “Залатая Карона” (Расея), “MoneyGram” (ЗША). Але нават яны працуюць з абмежаваным лікам банкаў, ад двух (“MoneyGram” працуе з “Тэхнабанкам” і “БТА Банкам”) да чатырох (“Залатая Карона” працуе з “РРБ-банкам”, “БСБ банкам”, “Тэхнабанкам”, “БТА Банкам”)», – пішуць «Вашы грошы».

Сярэдні памер аднаго грашовага пераводу з Беларусі склаў $ 511, а ў краіну – $ 469.

Звесткі аб грашовых пераводах з Беларусі і ў Беларусь.
Інфаграфіка: «Вашы грошы»

«Сярэднія памеры пераводаў у пачатку 2024 года застаюцца на павышаным узроўні. Раней аналагічныя значэнні назіраліся ў сярэдзіне 2022 года, але пасля рэзка скараціліся. Таму, калі параўноўваць першы квартал 2024 года з першым кварталам 2023 года, сярэдні памер аднаго пераводу з краіны вырас у 2,4 разу, а сярэдні памер пераводу ў краіну павялічыўся ў 1,7 разу», – заключаюць «Вашы грошы».

Hавiны
З 1 траўня вырастуць адсоткавыя крэдытныя стаўкі. Многім гэта не спадабаецца
2024.04.29 13:36

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў