Цягам двух дзён, 15 і 16 траўня, былі зафіксаваныя больш за 600 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю.
Памежная ахова Польшчы паведамляе, што 15–16 траўня на мяжы з Беларуссю былі зафіксаваныя 604 спробы нелегальна прарвацца на польскую тэрыторыю. У патрулі памежнікаў кідалі галлё і камяні.
Шасцёра чалавек затрыманыя за дапамогу ў арганізацыі нелегальнай міграцыі. Тром асобам надалі дапамогу (імаверна, маецца на ўвазе медычная).
Нагадаем, што з вясны 2024 года Польшча стала фіксаваць рост спробаў нелегальна перайсці мяжы з боку Беларусі.
9 траўня аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» папярэдзіла: спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць масавы прарыў мігрантаў, да 700–800 чалавек, праз польскую мяжу.
Глеб Нержын belsat.eu